Радаслаў Сікорскі: Няхай Лукашэнка аддасць уладу

У інтэрв’ю брытанскаму штодзённіку Financial Times Радаслаў Сікорскі сказаў, што Еўрасаюз паступіў правільна, не выключыўшы Беларусь з праграмы “Уcходняе партнёрства”. Хоць беларускі рэжым і чыніў рэпрэсіі ў дачыненні грамадзян.
 
“Мы лічым, што ўмовы і перавагі “Усходняга партнёрства” будуць спрыяць беларускаму народу”, — заявіў Сікорскі, які знаходзіцца з візітам у Лондане.
 
Ён таксама дадае, што прычына беларускіх эканамічных цяжкасцяў і палітычнай ізаляцыі ў “сістэме “луканомікі”. І цяпер тэмай для дыскусіі з Аляксандрам Лукашэнкам павінен стаць сыход з улады і пераход Беларусі да дэмакратыі. Лукашэнку варта ўзяць прыклад з польскага генерала Ярузэльскага ў 1989 годзе, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі