Рух “За Свабоду” зладзіў сёння “народную выставу”
Акцыя прайшла каля сталічных заводаў у межах кампаніі "Страху няма!", стэндамі для фотаздымкаў сталі аўтобусныя прыпынкі.
Актывіст Зміцер Андрэйчук расклеіў фота з шэсцяў у Курапаты пачатку 1990-х гадоў. Такім чынам сябры Руху хацелі нагадаць жыхарам Мінска пра часы, калі на вуліцы выходзілі тысячы і дзесяткі тысяч людзей, пра часы, калі страху не было.
Міліцыя затрымала Змітра і, з яго словаў, адвезла ў Партызанскі РУУС. Але там кажуць, што актывіста ў іх няма. Тэлефон Зміцера Андрэйчука ўжо адключаны.