Румасу-віцэ-прэм'еру будзе складана займацца дзяржпадтрымкай футбола

Новы старшыня БФФ заявіў БелаПАН, што знаёмы з фінансавымі праблемамі клубаў, якія вымушаныя альбо браць крэдыты, альбо спыняць існаванне. "Натуральна, федэрацыя не будзе ў баку, будзем рэагаваць, каб такія з'явы неяк мінімізаваць", — сказаў Румас.

У той жа час, паводле яго слоў, прыйсці да адной роўніцы Румасу-віцэ-прэм'еру і Румасу-старшыні БФФ будзе складана менавіта ў пытанні дзяржпадтрымкі. "Я па роду сваіх абавязкаў выступаю за тое, каб усе менш і менш прадпрыемстваў карысталася дзяржаўнай падтрымкай. Гэта мая прынцыповая пазіцыя, таму тут вось гэтыя дзве асобы трэба будзе сумясціць у гэтым адным пытанні. Я думаю, што гэта складана, але магчыма", — лічыць Румас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі