Рыгор Рапота: пытанні наконт боегатоўнасці саюзных СПА заканамерныя

“Усе пытанні, якія задае грамадскасць наконт боегатоўнасці саюзных СПА, абсалютна заканамерныя”, — заявіў карэспандэнту БелаПАН Рыгор Рапота 15 ліпеня ў Віцебску. Пры гэтым высокі чыноўнік адмовіўся каментаваць сам факт перасячэння паветранай мяжы саюзнай дзяржавы замежным самалётам.

"Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, будуць зробленыя адпаведныя высновы. У любой справе бываюць памылкі, недапрацоўкі і разгільдзяйства. Чаго толькі не бывае", — дадаў Рапота.

У Віцебску дзяржсакратар СД узяў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню саюзнай дзяржавы, які адзначаецца ў межах фестывалю "Славянскі базар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі