Рымашэўскі: Беларускія палітыкі хочуць скараціць "чорны спіс" Еўрасаюза
Брусэльскі офіс "За дэмакратычную Беларусь" і шэраг беларускіх палітыкаў прапануюць выкрасліць 25 беларускіх чыноўнікаў са спісу неўязных.
Пра гэта Еўрарадыё заявіў адзін з лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:
Рымашэўскі: "Гэтая інфармацыя дакладная. Не толькі офіс "За дэмакратычную Беларусь", але і шэраг беларускіх палітыкаў — я не буду называць іх прозвішчы. Агучванне гэтай інфармацыі было накіраванае на тое, каб гэтыя людзі спыніліся. Гэтыя людзі ўсім даўно вядомыя, і яны ведаюць, пра каго ідзе размова".
Нагадаем, што цяпер у спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз, налічваецца 210 прозвішчаў.
Фота: bymedia