Самае “гуманнае” пакаранне смерцю – у ЗША

“Ёсць нейкія міжнародныя стандарты, якія рэкамендуюць тым краінам, якія ўсё яшчэ не могуць пазбавіцца ад гэтага ганебнага парушэння правоў чалавека. І вось акурат неінфармаванне родных з’яўляецца сур’ёзным парушэннем гэтых стандартаў”, -- супрацоўнік міжнароднай арганізацыі Amnesty International Сяргей Нікіцін расказвае Еўрарадыё пра беларускія правілы прымянення вышэйшай меры.


У Беларусі дагэтуль родным не выдаюць целы расстраляных і нават не паведамляюць аб месцы іх пахавання. Добра, што паведамленне аб выкананні прысуду дасылаюць.У свеце засталося 68 краін, якія выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне. 130 ад яго альбо цалкам адмовіліся, альбо не карыстаюцца ўжо больш за 10 гадоў. Найгоршая сітуацыя ў Кітаі.

“Краіна наклала поўную сакрэтнасць на ўвесь працэс. Расстрэлы там бываюць і публічныя. Былі аповеды аб тым, што у Кітаі існуюць такія ледзьве не перасоўныя станцыі для забойства людзей, прыгавораных да смяротнага пакарання”.

 
Неафіцыйна колькасць пакараных смерцю кітайцаў за год дасягае нават 5 тысяч чалавек. Гэта у некалькі разоў больш, чым ва ўсім іншым свеце.


“Колькасць чалавек, забітых у Кітаі, па нашай інфармацыі ў некалькі разоў большая, чым колькасць пакараных смерцю ва ўсіх іншых краінах разам узятых. Бліжэйшая да Кітая па колькасці забітых краіна – Іран. Там па нашай інфармацыі, у 2010 годзе было забіта каля 250 чалавек. Затым Карэя – там менш сотні. Йемен, Злучаныя Штаты, Саудаўская Аравія і іншыя”.

 
ЗША – адзіная з развітых заходніх краін, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Толькі 16 штатаў адмовіліся. Працэдура пакарання ў ЗША выконваецца ў асноўным праз смяротную ін’екцыю. Некалькі гадоў таму з гэтым узніклі праблемы. Данія адмовілася пастаўляць неабходную вакцыну. Давялося прыдумляць новую. Дарэчы, родныя пакараных смерцю ў ЗША маюць права не толькі забраць цела, можна нават прысутнічаць пры самой працэдуры.


“Тыя, хто захоча паглядзець на гэты жах – яны могуць. Але цела і асабістыя рэчы дакладна выдаюцца родным. Тут вось праяўленне нейкага гуманізму”.


У Іране страціць жыццё такім чынам можна нават непаўналетні. А спіс злачынстваў, за якія пазбаўляюць жыцця, уключае шлюбныя здрады. Жанчын за гэта да смерці збіваюць камянямі.


“У Іране справы вельмі дрэнныя. Там зверскія спосабы забойства людзей. Мала таго – спіс злачынстваў, за якія прадугледжваецца смяротнае пакаранне, ён жахлівы. Там, у прыватнасці, прысутнічае шлюбная здрада”.


Amnesty International падлічыла, што і ў ЗША, і ў Расіі (там на смяротнае пакаранне накладзены часовы мараторый) шматлікія працэдуры, звязаныя са смяротным пакараннем, абыходзяцца бюджэту даражэй, чым пажыццёвае утрыманне злачынцы. Яны выкарыстоўваюць гэты факт для адмены пакарання смерцю.

“Колькасць чалавек, забітых у Кітаі, па нашай інфармацыі ў некалькі разоў большая, чым колькасць пакараных смерцю ва ўсіх іншых краінах разам узятых. Бліжэйшая да Кітая па колькасці забітых краіна – Іран. Там па нашай інфармацыі, у 2010 годзе было забіта каля 250 чалавек. Затым Карэя – там менш сотні. Йемен, Злучаныя Штаты, Саудаўская Аравія і іншыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі