Самалёт "Аэрафлота" не вылецеў з Мінска ў Маскву
Авіярэйс Мінск - Масква расійскай кампаніі "Аэрафлот" на самалёце SuperJet быў затрыманы раніцай 25 снежня.
Вылет рэйса быў запланаваны на 6 раніцы па мінскім часе. У аэрапорце паведамілі, што самалёт затрымліваецца да 16 гадзін па мінскім часе па тэхнічнай прычыне, інфармуе БелаПАН. З чым звязана няспраўнасць, не ўдакладняецца.