Самалётам "Белавія" забаранілі з 13 красавіка рэйсы ў Расію
Выключэнне складзе толькі Масква.
Такое рашэнне прыняло Міністэрства транспарту Расіі, перадае interfax.by.
Намеснік гендырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец кажа, што цяпер "Белавія" акрамя Масквы выконвае рэйсы ў Калінінград, Санкт-Пецярбург, Сочы, Екацярынбург. Акрамя таго, улетку планавалася пачаць рэйсы ў Новасібірск.
Нагадаем, што сёння з'явілася паведамленне, быццам беларускі бок у аднабаковым парадку скараціў колькасць расійскіх авіярэйсаў у Мінск.
Фота — dengi.onliner.by