Санкцыі ЗША не пашкодзяць кампаніям "БелОМА" і "Белтэхэкспарт"

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэтыя прадпрыемствы не гандлююць з краінамі Заходняй Еўропы ці краінамі, якія з'яўляюцца саюзнікамі ЗША. Яны гандлююць з краінамі так званай "восі зла" — Сірыяй, Кітаем, Іранам.


У той жа час Алесін мяркуе, што пры выкананні асобных замоваў беларускія прадпрыемствы маглі выкарыстоўваць кампаненты, якія вырабляюцца ў краінах NATO. Напрыклад, па словах эксперта, у "БелОМА" былі пастаўкі прадукцыі ў Швецыю. Але гэтыя страты могуць быць кампенсаваныя за кошт паставак у Расію, Кітай або Індыю.Такім чынам, уведзеныя санкцыі, на думку эксперта, носяць хутчэй іміджавы характар.


Нагадаем, санкцыі супраць кампаній "БелОМА" і "Белтэхэкспарту" ЗША ўвялі 24 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі