Саннікаў і Бандарэнка паўдзельнічалі ў прэс-канферэнцыі ў Варшаве

У панядзелак у Беларускім Доме ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная вызваленню палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. У ёй удзельнічалі іх паплечнікі Зміцер Бародка, Уладзімір Кобец і Наталля Радзіна, а таксама дачка Бандарэнкі Юлія. У сваіх выступах яны адзначылі, што вызваленне палітвязняў стала магчымым дзякуючы эканамічным санкцыям з боку ЕС. Таму палітыка санкцыяў павінна працягвацца пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя вязні, перакананыя яны.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё наш карэспандэнт Ігар Аскірка, у прэс-канферэнцыі праз скайп паўдзельнічалі Саннікаў і Бандарэнка. Яны адзначылі, што іх вызваленне адбылося, дзякуючы салідарнасці з іх лёсам беларусаў і знешнім палітычным ціскам на Беларусь. Акрамя таго па словах Саннікава ён да гэтага часу не адчувае сябе свабодным чалавекам, паколькі жыве ў не свабоднай краіне, а яго жонка Ірына Халіп нават не можа выехаць з Мінска. Бандарэнка адзначыў, што супраць яго ўжываліся псіхалагічныя катаванні. Аднак ціск на Саннікава быў нашмат большым. На заканчэнне відэа-трансляцыі палітыкі заявілі, што будуць змагацца за вызваленне ўсіх астатніх палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі