Савет ЕС 23 сакавіка абмяркуе новую праграму супрацоўніцтва з Беларуссю
Праграма "Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі" павінна быць фармальна ўхваленая на паседжанні Савета міністраў замежных спраў ЕС.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Сутнасць новай праграмы — актывізацыя супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
Качыянчыч адзначыла, што Еўрасаюз спадзяецца пабачыць, як Беларусь змяняецца ў бок дэмакратыі, вяршэнства закону і павагі правоў чалавека. У гэтым разе, падкрэсліла яна, з боку ЕС магчымая дапамога краіне ў правядзенні эканамічных рэформаў і прыцягненні інвестыцый.
Па звестках БелаПАН, новая праграма, у выпадку яе ўхвалення Саветам ЕС, ужо 29 сакавіка будзе афіцыйна прадстаўлена ў Брусэлі. Аднак Качыянчыч пакуль не змагла пацвердзіць гэту інфармацыю.
На фота Кэтрын Эштан