Сенатары абмяркуюць закон аб масавых мерапрыемствах не раней 20 кастрычніка

Разгледзіць праект “Закона аб зменах і папраўках у закон "Аб масавых мерапрыемствах" сенатары могуць ужо 20 кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё паведамляе кіраўнік прэс-службы Савета Рэспублікі Леанід Матрашыла.

Леанід Матрашыла: “Будзе пасяджэнне прэзідыума і там будзе вызначацца парадак дня і час разгляду. Але ў нас чарговае пасяджэнне 20 кастрычніка”.

Збірацца на пазачарговую сесію толькі дзеля разгляду праекта гэтага закона сенатары не будуць, сцвярджае Матрашыла. Таму, адзіны спосаб прыняць праект закона як хутчэй — разгледзіць яго ў першы ж дзень сесіі.

Нагадаем, змены ў закон былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў увечары 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях. Сёння па абедзе ў Палаце прадстаўнікоў чакаецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная гэтаму пытанню.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі