Сёння адзначаецца гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Гэты дакумент быў прыняты Генеральнай асамблеяй ААН 10 снежня 1948 года.
Афіцыйна Міжнародны дзень правоў чалавека адзначаецца з 1950 года. Дэкларацыя стала агульнай нормай, да дасягнення якой павінны імкнуцца народы ўсіх краін.
Дакумент абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Сярод іх роўнасць усіх перад законам, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і іншыя.
У дакуменце, у прыватнасці, заяўлена, што ўсе людзі маюць роўныя правы, незалежна ад іх адрозненняў і розніцы ў палітычных сістэмах іх краін.