Бітва за суперкубак: "Барселона" — "Рэал" — 3:2 (відэа)

Першы матч за суперкубак Іспаніі прайшоў на стадыёне "Камп Ноў", матч у адказ — 30 жніўня ў Мадрыдзе.

У першым тайме не было забітых галоў, мячом звыкла валодала "Барселона". У другой палове гульня выраўнялася. На 55-й хвіліне ўдарам галавой адкрывае лік Крышціяну Раналду. Аднак ужо праз дзве хвіліны Пэдра Радрыгес забівае гол у адказ. На 70-й Ліянэль Месі рэалізуе пенальці — 2:1 на карысць "Барсы". На 78-й Ін'еста вывеў сам на сам з Ікерам Касільясам Хаві і той не прамахнуўся — 3:1. На 85-й Анхель Дзі Марыя "абакраў" брамніка гаспадароў поля Віктора Вальдэса і скараціў разрыў у ліку. Вынік матча для "Рэала" аказаўся неблагі.


Нагадаем, летась суперкубак выйграла "Барселона". Пасля баявой нічыі ў Мадрыдзе — 2:2, "Барса" атрымала перамогу на сваім полі — 3:2 (як і сёлета).

Адзначым, што "Рэал" — чэмпіён Іспаніі, "Барселона" — ўладальніца кубка краіны.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі