Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава (ФОТАРЭПАРТАЖ)
Яно мае прайсці проста ў калоніі “Ваўчыныя норы”.
Павел Вінаградаў ажэніцца са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік. Яны абодва спадзяюцца, што адміністрацыя калоніі не перадумае ў апошні момант і не адменіць запланаванае вяселле.
Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пратэстах у Мінску 19 снежня. Пакаранне хлопец адбывае ў Івацэвічах.
Нявеста прыкметна хвалявалася (як, зрэшты, і ўсе нявесты на свеце)
Пасля рэгістрацыі шлюбу маладыя правядуць разам тры дні ў калоніі, у
асобным пакоі для спатканняў. На цырымонію пусцяць бацькоў маладых і дваіх сведкаў.
З сабой на тры дні спаткання можна ўзяць ежу. Святлана нагатавала
столькі, што можна было б зладзіць сапраўдны банкет.
Спіс прадуктаў складаўся з 45-ці пунктаў. Выносіць сумкі з
сабойкай прыйшлося ў шэсць рук.
Бацька Пашы Вінаградава.
Бацькі нявесты.
Праважаць Святлану прыехалі блізкія сяброўкі.