Сёння ў Мінску пройдзе агульны сход гарадской калегіі адвакатаў

У калегіі адмовіліся паведаміць, якія пытанні выносяцца на абмеркаванне сходу, падкрэсліўшы, што гэта ўнутраная справа арганізацыі. Між тым, па інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, на агульным сходзе членаў калегіі будзе абмяркоўвацца датэрміновае адкліканне старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі. Плануецца таксама абмеркаваць заяву Пыльчанкі аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на пасадзе старшыні МГКА, якое нібыта было напісана пасля вынясення прадстаўлення Мінюста. Сам Пыльчанка ад якіх-небудзь каментароў адмаўляецца, паведамляе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі