Сёння ў свеце адзначаецца TwitterDay
Гэта неафіцыйнае свята, якое прыпадае на 140 дзень года — карыстальнікі так вырашылі з-за абмежавання для паведамлення ў Twitter у 140 сімвалаў.
Сёлета гэтым днём стала 19 траўня.
РІА "Новости" нагадвае, што першы запіс у сервісе мікраблогаў Twitter з'явіўся 21 сакавіка 2006 года. Яго заснавальнік Джэк Дорсі напісаў у сваім акаўнце: "Настройваю свой twttr".
У свеце налічваецца, па розных звестках, ад 250 мільёнаў да 383 млн карыстальнікаў Twitter. Беларуская аўдыторыя Twitter складае больш за 339 тысяч чалавек. Большасць з іх (57%) — жанчыны, 51% мае вышэйшую адукацыю, амаль 59% жывуць у Мінску. Штодня сайт сацыяльнай сеткі наведваюць каля 67 тысяч чалавек.
Падрабязную гісторыю стварэння Twitter можна паглядзець тут.
Фота — komputernews.ru