Сёння ўначы палітвязня Дзмітрыя Буланава этапуюць у Магілёў

Вязень Валадаркі Дзмітрый Буланаў, асуджаны на 3 гады зняволення за падзеі 19 снежня, сёння ўначы будзе этапаваны ў магілёўскую калёнію № 15. Пра гэта Свабодзе паведаміла сяброўка Дзмітрыя Надзея са спасылкай на ягоны ліст.

Да суда Дзмітрый Буланаў перанёс на Валадарцы прыступ цяжкай хваробы суставаў. Пэўны час вязень не мог хадзіць і лячыўся ў турэмным шпіталі. Сваякі Буланава кажуць, што прыступы могуць паўтарыцца. "Пасля вызвалення Дзіме спатрэбіцца абавязковая аперацыя", — мяркуе Надзея.  "Яшчэ ў яго з зубам праблема, але яму гэтак і не заклалі лекі. Сказалі, што стаматалагічны кабінет на Валадарцы зачыніўся і што акажуць дапамогу ў панядзелак. Але мы ж ведаем, што ужо ў суботу ноччу ў яго этап і зразумела, што ніхто ім ужо займацца ня будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі