Шакуючае ДТЗ у Магілёве: іншамарку разарвала на часткі

У выніку сутыкнення аўтамабіляў “Хонда Цывік” і “Мерсэдэс” пасажыраў “Хонды” раскідала па праезнай частцы. Двое з іх, хлопцы 21-го і 23-х год, загінулі на месцы. Трох пасажыраў, у тым ліку кіроўцу даставілі ў лякарню.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці кіроўцам “Хонды”. Ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Мерсэдэсам”, паведамляе www.mycity.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі