Шарэпка: У Беларусі няма месца для асаблівай дыпламатыі

Абвінавачванні, што Лешак Шарэпка на сваёй прэс-канферэнцыі забыўся аб “прынцыпах і правілах знаходжання дыпламатычнага прадстаўніка ў краіне знаходжання”, не адпавядаюць рэчаіснасці. Так амбасадар Польшчы пракаментаваў Еўрарадыё выказванні старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалая Самасейкі.

Лешак Шарэпка: “Я, як звычайна, спрабую быць шчырым у сваіх выказваннях. Кажу тое, што трэба казаць. Каб іншы бок зразумеў. Тут ужо няма месца для нейкай асаблівай дыпламатыі. Дыпламатыяй можна займацца ў нармальных умовах, а тут не да канца нармальныя ўмовы”.

На думку дыпламата, новаабраны старшыня камісіі па міжнародных справах беларускага парламента Мікалай Самасейка – “новы чалавек на дыпламатычнай і міжнароднай ніве і не да канца разбіраецца ў выказваннях замежных амбасадараў”.

Нагадаю, падчас прэс-канферэнцыі амбасадар Польшчы яшчэ раз нагадаў пазіцыю Еўрасаюза па праблеме палітвязняў і смяротнага пакарання ў нашай краіне. А таксама заявіў, што ЕС фінансуе не апазіцыю, а грамадзянскую супольнасць. Каментуючы для афіцыйных СМІ выказванні польскага дыпламата, дэпутат Мікалай Самасейка заявіў, што “польская мара аб рэваншы на Усходзе да гэтага часу актуальная”, а выказванні Шарэпкі наконт фінансавання выключна грамадзянскай супольнасці не адпавядаюць рэчаіснасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі