Штогод ВІЧ знаходзяць у 120-150 жыхароў Мінска
Гэта прыкладная колькасць новых выпадкаў імунадэфіцыту чалавека, якія рэгіструюць у сталіцы.
Па словах загадчыцы аддзелу прафілактыкі гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Марыны Вараксы, з 1987 года ў Мінску выяўлена 1 814 носьбітаў ВІЧ. На ўліку ў сувязі з гэтай хваробай стаіць каля паўтары тысячы чалавек, інфармуе БелаПАН.
За час назірання ў сталіцы памерла 230 ВІЧ-інфікаваных, больш за палову з якіх былі наркаманамі. Выпадкаў СНІДу было 187, 97 чалавек памерлі. Як адзначае спецыяліст, пры своечасовым лекаванні людзі з вірусам імунадэфіцыту могуць жыць паўнавартасным жыццём, СНІД у іх не развіваецца.