Шушкевіч: У Беларусі паўстаў дзяржаўны тэрарызм

ам Еўрарадыё давялося паразмаўляць з Леанідам Навіцкім, целаахоўнікам Андрэя Саннікава, якому пагражае да 15 год зняволення.
На канферэнцыі прысутнічала таксама і дачка экс-кандыдата Ўладзіміра Някляева 
Ева Някляева. Яна паведаміла, што ў Варшаве паўстала бюро салідарнасці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. 


  
Сяргей Калякін (каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары”) распавядаў пра вынікі маніторынгу выбарчай кампаніі ў Беларусі. Засяродзіўся на тэхналогіях фальсіфікацыі вынікаў галасавання і падаў лічбы незалежнага экзіт-пула ад  агенцыі эфектыўных камунікацый “Інсайт”. 


Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад падзеяў, што здарыліся ў Мінску пасля выбараў, распавёў, чаму яго не было на плошчы, а таксама пракаментаваў дзеянні Яраслава Раманчука


На канферэнцыі прысутнічаў Леанід Навіцкі, які на Плошчы выконваў функцыю ахоўніка Андрэя Саннікава. Леанід быў арыштаваны на 15 сутак. Адразу пасля вызвалення яму ўручылі пастанову, у якой гаворыцца, што ён з’яўляецца падазраваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжаннага па ч. 1.2 арт. 293 Крымінальнага Кодексу РБ. Леаніду пагражае да 15 год звальнення. Таму ён быў вымушаны з’ехаць за мяжу. 



У канферэнцыі ўзяў удзел і Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі. 

 

“Я прыехаў сюды, каб распавесці, што ў Беларусі адбылася дзяржаўная правакацыя, а фактычна дзяржаўны тэрарызм.  Арыштаваныя людзі – гэта фактычна закладнікі ў руках тэрарыстаў. І да тэрарыстаў трэба ставіцца, як да тэрарыстаў. Экс-кандыдаты былі збітыя насуперак беларускаму праву. І збіваць іх загадаў Аляксандр Лукашэнка, ніхто іншы такога загаду даць на мог. 


Тое, што зрабіла Польшча – гэта вялікі падарунак беларускай апазіцыі ды ўсяму беларускаму народу. Польшча робіць бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў. Калі далучацца і іншыя краіны, то магчыма зробяць і шэнгенскія візы. Беларусы змогуць з’ездзіць у Еўропу, пабачыць той узровень жыцця і ўпэўніцца, што беларускае тэлебачанне хлусіць, калі кажа, што ў Літве, Польшчы, Латвіі і нават Германіі людзі жывуць горш. Гэта найлепшая агітацыя дэмакратыі. За гэта я ўдзячны”.
Падчас канферэнцыі выступіў прадстаўнік Польскага Аб’яднання журналістаў і паведаміў, што журналісты Польшчы імгненна адрэагавалі на сітуацыю, якая склалася ў Мінску пасля выбараў. Журналісты склалі ліст да кіраўніка Беларусі, аднак адказу не атрымалі. 

“Спадар прэзідэнт, тое, што свет пабачыў па тэлебачанні ў ноч з 19 на 20 снежня, ускалыхнула польскую грамадскую думку. Ад імя польскіх рэпарцёраў і публіцыстаў, людзей прэсы, радыё і тэлебачання, якія прадстаўляюць самае вялікае прафесійнае задзіночанне ў Польшчы Польскае аб’яднанне журналістаў патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных.  Мы занепакоеныя іх здароў’ем і настойліва заклікаем захоўваць іх асноўныя правы”.
У прэс-канферэнцыях таксама бралі ўдзел: Зміцер Бародка, давераная асоба Андрэя СаннікаваЮлія Бандарэнка, дачка Змітра БандарэнкіФёдар Паўлючэнка, мадэратар сайта Charter97.org, Малгажата Гасеўска, кіраўнік фундацыі "Наша Салідарнасць" і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі