Шушкевіча пабілі ў школе аднакласнікі за эпіграф

Станіслаў Шушкевіч вучыўся ў паваенным Мінску, школу закончыў у 1951 годзе. У той час яго рэпрэсаваны бацька яшчэ быў у зняволенні...
110901 6u6kevi4_site.mp3
Шушкевіч: “Я вучыўся ў 19-й беларускай школе. Я пачаў вучыцца з 4-га класа. Праз акупацыю я не быў у першых трох класах. Але маці мяне хуценька перавяла ў рускую школу, бо ў іншую нельга было перавесці, блізка была толькі 13-я школа... Там мы вельмі добра вывучалі беларускую мову. І майго настаўніка Уладзімера Комара мы ўсе памятаем да гэтага часу... Са сваімі аднакласнікамі я сустракаюся штогод. І ў гэтую нядзелю мы таксама сустрэнемся”.

Станіслаў Станіслававіч прагадвае смешны выпадак, які здарыўся ў той час з ім. 

Шушкевіч: “Настаўніца рускай мовы задала нам вывучыць "Смерть поэта" Лермантава да наступнага ўроку, а наступны ўрок аказаўся ў наступны дзень. І ў гэты дзень мяне моцна пабілі мае аднакласнікі. Пабілі за тое, што яны амаль ніхто не вывучыў верш, а я ўсё распавёў і атрымаў пяцёрку. Але, як сёння ўспамінаюць, пабілі не за тое, што я вывучыў цалкам верш, а за тое, што вывучыў яшчэ і эпіграф, якога ў школьным падручніку не было”.

Станіслаў Шушкевіч вельмі цёпла ўспамінае пра сваіх настаўнікаў:

“Мае настаўнікі, якія вучылі нас ў жорсткі савецкі час, вучылі нас праўдзе, прыстойнасці і беларускай мове. Разумны настаўнік, мудры настаўнік знаходзіць спосаб вучыць праўдзе і сапраўднаму патрыятызму. У нашай кране гэта азначае сапраўдная беларускасць”.

Пра свае школьныя гады ў жывым эфіры Еўрарадыё таксама распавялі Аляксандр Саладуха і Аляксандр Ціхановіч.

110901 SALA-dukha_site.mp3

110901 Cikhanovi4_site.mp3

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі