Шведскі праваабаронца патрабуе не пускаць Беларусь на Еўрабачанне
А таксама выключыць дзяржаўнае тэлебачанне Беларусі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Пра гэта кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла заявіў падчас выступу на шведскім тэлебачанні, перадае Радыё Швецыя — Ryska.
Праваабаронца спасылаецца на зацверджаную летась Еўрапейскім вяшчальным саюзам сістэму каштоўнасцяў. Паводле яе, усе ўдзельнікі арганізацыі павінны сцвярджаць свабоду слова і плюралізм, ніякім чынам не залежачы ад палітычных інтарэсаў.
Па словах Углы, сёлета пытанне пра выключэнне Беларусі з Еўрабачання не стаіць. Гэта пытанне будучыні.
Фота — ostgruppen.se