Sziget, дзень першы: кіпенне пры 25˚

Сябра Братоў Меншых Капуцынаў праходзіць дагляд ля брамаў фестывалю. Сёлетні фэст сабраў на дунайскім востраве людзей з кожнай еўрапейскай краіны, што заўважна па сцягах над намётамі і чуваць па мове навокал.


Сігет праводзіцца ў васемнаццаты раз, але многае робіцца тут ўпершыню. Напрыклад, аддзяленне Макдональдсу на востраве адчынілася тут толькі сёлета. Магчыма, гэта адзінае ў свеце месца, дзе гамбургер каштуе ў два разы болей за стандартны кошт.

Упершыню на фестывалі тавары і паслугі можна аплаціць пры дапамозе магнітных картак і нават магнітных гадзіннікаў.

Сігет дарыць розныя магчымасці (па розных коштах): можна зрабіць масаж, пакатацца на скейтбордзе ці навучыцца карыстацца хадулямі, як гэта робіць Марыя з Нідэрландаў.

Не ўсе музыкі выступаюць на сцэнах. Гэты вандроўны венгерскі гурт акупіраваў алею Джымі Хэндрыкса.

Дзяўчына з Харватыі адважылася на татуаж. Ён змыецца да наступнага Сігета.

Магчымасці на паўнавартаснае фестывальнае жыццё ёсць нават у тых, у каго, падавалася б, іх няма. Прыкаваныя да інвалідных вазкоў назіраюць за канцэртам Райз Эгейнст.

Фрэдырык і Ксаў’ер у наступным годзе скончаць школу. Цяпер ў іх канікулы.

Наогул, па колькасці еўрапейскія школьнікі прайграюць толькі студэнтам. Гэтыя юнакі кажуць, што палова іх гімназіі з бельгійскага Бруге прыехала сюды.

Пол Бэнкс з “Інтэрполу” на працягу ўсяго канцэрту быў нейкі разгублены і, падавалася, трымаўся з дыстанцыяй ад уласнага выступу.

Шэры кардынал і гітарыст нью-ёркскага калектыву Даніэл Кеслер.

Бэн і Вераніка шукаюць запалкі пасля канцэрта аўстрыйскага калектыву “Empire of the Sun”.

Фота: Дзяніс Дзюба

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі