Сіноптыкі не радуюць — сапраўдная вясна толькі праз 2 тыдні

"Паводле папярэдняга прагнозу сапраўднае вясенняе надвор'е давядзецца чакаць толькі ў другой палове красавіка", — расчароўвае кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

120402 RabauManalogCalkam.mp3
Надвор'е ў аўторак будзе крыху лепшым, чым у панядзелак. Месцамі магчымы невялікі снег, уначы і раніцай на дарогах галалёд. Тэмпература ўначы да мінус 6, удзень — 2-9 цяпла.

Але зацішша працягнецца нядоўга. У сераду краіну раздзеліць чарговы цыклон. На поўначы — зіма, на поўдні — вясна. На большай частцы краіны чакаецца мокры снег, на поўдні — з дажджом. Удзень тэмпература ад 0 на поўначы да +13 на поўдні.

Ападкі паступова знікнуць толькі ў чацвер удзень. Тэмпература дасягне 2-9 цяпла. Самы лепшы дзень першага тыдня красавіка пятніца — без ападкаў і ад 3 да 12 цяпла на поўдні.

У выходныя Дзмітрый Рабаў не раіць планаваць паездак за горад, бо надвор'е сапсуецца, зноў ападкі — мокры снег з дажджом. Месцамі на дарогах галалёд. Уначы ад -4, удзень — 3-10 цяпла.

У нядзелю зноў пахаладае, задзьме паўночны вецер. Чакаецца ад 0 да -7 уначы і да +7 удзень.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі