Сіноптыкі: пачатак тыдня будзе цёплы, але дажджлівы
У аўторак ападкі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах, але ў сераду — па большай частцы тэрыторыі краіны, магчымыя навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы 16 кастрычніка складзе 6-11 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — 9-15, а на Брэстчыне — да 18 вышэй за нуль. У сераду тэмпературныя паказчыкі зменяцца неістотна, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net