Сіноптыкі: у чацвер чакаецца да 7 градусаў марозу, моцны снег
Ападкі ўначы і раніцай прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
На ўсходзе Беларусі ў начныя гадзіны прагназуецца мокры снег, удзень — завіруха.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, парывы дасягнуць 12 метраў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў суботу, 15 снежня, у дзённыя гадзіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля да 7 градусаў марозу, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net