Сіноптыкі: у чацвер — да 30 цяпла, пераважна без ападкаў
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя месцамі па Гомельскай вобласці.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 10-16 вышэй за нуль (на Гомельшчыне — да 18-ці), у дзённыя — 24-29 градусаў, на поўдні — да 30-ці.
Сіноптыкі папярэджваюць, што спякотнае надвор'е пратрымаецца ў Беларусі да канца тыдня, тэмпература паветра дасягне 34 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net