Сіноптыкі: у ноч на 9 кастрычніка чакаюцца замаразкі
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — 2-8 цяпла, месцамі да мінус 3-х. Пераважна без ападкаў.
Удзень чакаецца 7-13 вышэй за нуль. Кароткачасовыя дажджы ў аўторак магчымыя пераважна на паўночным захадзе краіны. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, парывамі да 14 метраў, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net