Сіноптыкі: у нядзелю ўдзень чакаецца да 15 марозу, снег
Ападкі ўначы прагназуюцца ў многіх раёнах краіны, у дзённыя гадзіны — невялікі снег і толькі месцамі.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні 5-10 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў марозу (пры праясненнях — да 18-20 градусаў марозу), у дзённыя — ад 9 да 15 ніжэй за нуль.
Як паведамляе БЕЛТА, у панядзелак, 24 снежня, чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: снег, месцамі завіруха, моцны парывісты вецер.
Паводле апошніх прагнозаў, аслабленне маразоў у Беларусі прагназуецца з аўторка.
Адліга пачнецца ў аўторак, чакаецца да 5 цяпла
Фота — bymedia.net