Сіноптыкі: у суботу чакаецца да 6 цяпла, мокры снег і дождж
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
У начныя гадзіны ў многіх раёнах, а ў дзённыя — на ўсходзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА, тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла, а ўдзень — ад нуля да 6 градусаў са знакам плюс.
Фота — bymedia.net