Скачок з вышыні ў 39 кіламетраў: Фелікс Баўмгартнер пабіў 3 рэкорды (відэа)

З другой спробы аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнер усё ж здзейсніў скачок са стратасферы. Увечары 14 кастрычніка ён узняўся да 39 кіламетраў у капсуле, падвешанай да напампаванага геліем шара. Па дарозе да зямлі “Бясстрашны Фелікс” пераадолеў гукавы бар’ер: у вакууме ён падаў з хуткасцю ў 1137 кіламетраў за гадзіну. Гэта рэкордная хуткасць свабоднага падзення.

Яшчэ два рэкорды, якія пабіў аўстрыец: самы высокі палёт на стратастаце (39 км ― у тры разу вышэй, чым лётаюць пасажырскія самалёты) і самы высотны скачок з парашутам. Да Баўмгартнера гэты рэкорд належыў амерыканскаму афіцэру Джозэфу Кіцінгеру. Яшчэ ў 1960 годзе той скочыў з вышыні 31 кіламетр 300 метраў.

Не ўсё падчас скоку Баўмгартнера ішло гладка. Спачатку пачаліся праблемы з сістэмай абагрэву твару. А ў стратасферы скакуна закруціла. Але Баўмгартнер здолеў выраўняцца, адкрыць парашут і акуратна прызямліцца. Скачок доўжыўся 4 хвіліны 20 секунд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі