Скарлет Ёхансан распавяла пра сваё беларускае паходжанне

Паводле слоў Скарлет Ёхансан, яе маці вельмі хвалявалася, калі давелася, што яна ляціць ва Усходнюю Еўропу.

"Наша ніва" нагадвае, што ў фільме "Мсціўцы" акторка выканала ролю расійскай Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава. Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расійскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу з-за яе каранёў.

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе, у сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мэлані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў. Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах "Цяжкасці перакладу", "Чорная архідэя", "Сенсацыя". Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі