Следчы КДБ адмовіўся аплаціць расходы на праезд Лабачову і адмяніў допыт

11 сакавіка маладафрантовец Валянцін Лабачоў атрымаў позву з'явіцца на допыт у КДБ у Мінск да следчага Алега Барысевіча ў якасці сведкі. Допыт быў прызначаны на 14.00 12 сакавіка. У позве не было згадана, па якой справе выклікаецца Лабачоў, але ў тэлефоннай гутарцы следчы паведаміў, што па справе "аб Плошчы".

Пасля атрымання позвы Лабачоў разам з магілёўскім праваабаронцам Барысам Бухелем прыйшоў ва ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці. Ён звярнуўся з просьбай аплаціць яму праезд да Мінска і назад, бо ўласных сродкаў на дарогу ў яго няма.

"Ва ўпраўленні па гучнай сувязі капітан КДБ, які прынёс мне позву, звязаўся са следчым Алегам Барысевічам і растлумачыў сітуацыю. Следчы сказаў, што ў такім разе я магу не прыязджаць на допыт", — паведаміў БелаПАН маладзёжны актывіст.

Барыс Бухель выказаў меркаванне, што допыт Лабачова, які следчы адмяніў так лёгка, на самой справе не быў неабходным для расследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі