Смяротных выпадкаў ад грыпу сёлета не было
Пра гэта заявіў галоўны тэрапеўт Мінздароўя Вадзім Сушынскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Не зафіксаваў такіх выпадкаў і "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі".
Пра гэта са спасылкай на дырэктара па навуковай працы цэнтра Аляксандра Пяткевіча паведамляе намеснік міністра аховы здароўя Ігар Гаеўскі: "У мінулыя гады былі пацверджанні, і вы пра іх ведаеце. Але сёлета пакуль няма ніводнага пацверджання".
Грып ёсць, але ён не носіць характар эпідэміі, заяўляюць прадстаўнікі Мінздароўя.
Фота — grippro.ru