Справай капітана міліцыі, які ўцёк за мяжу, зацікавіўся МУС

Нагадаем, у газеце "Народная воля" выйшла інтэрв'ю з супрацоўнікам міліцыі Кастрычніцкага раёна Гродна. Cяргей Макар распавёў, што днямі вымушаны быў, "з меркаванняў асабістай бяспекі", з'ехаць з краіны. Праблемы пачаліся пасля таго, як яго брат, былы супрацоўнік спецгрупы "Алмаз" Ігар Макар у 2006 годзе ахоўваў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, а пасля ўцёк з краіны. Сяргею Макару прапаноўвалі заманіць брата ў Беларусь, але ён адмовіўся. Пасля гэтага пачаліся праблемы і ў яго, і ў яго жонкі. У інтэрв'ю афіцэр міліцыі расказаў і пра тое, што ведае пра фальсіфікацыі на выбарах, пра змаганне з іншадумцамі.

Як паведамляе "Народная воля", раніцай у аўторак супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС зацікавіліся зброяй Сяргея Макара, якая захоўваецца ў сейфе ў яго кватэры.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі