Справай Юліі Сцяпанавай будзе займацца Следчы камітэт
Дзяўчына ўжо аднесла заяву ў міліцыю і збіраецца прайсці судова-медыцынскую экспертызу.
Вось што Юлія Сцяпанава распавяла Еўрарадыё:
“Вось зараз збіраюся ехаць на экспертызу. Мне выпісалі пастанову на судова-медыцынскую экспертызу. Заяву я яшчэ ўчора напісала. Сказалі, што будуць разбірацца, справу перададуць у Следчы камітэт”.
Нагадаем, што ў ноч з 13 на 14 студзеня на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” ў Мінску быў здзейснены напад. Непадалёк ад яе дома на вуліцы Глебкі да Юліі падыйшлі двое мужчын, павалілі ў снег і абрэзалі валасы. Пасля гэтага яе адпусцілі. Сцяпанава звязвае напад са сваёй грамадскай актыўнасцю — яна займаецца зборам дапамогі для сем’яў палітвязняў.
Грамадскую актывістку збілі ля пад'езда і састрыглі валасы
Юлія Сцяпанава: “Абрэзалі валасы, ўдарылі нагой у твар”
Фота — Салідарнасць