Справу супраць кандыдата спынілі, міліцыя вярнула ўлёткі
Леаніда Падбярэцкага, кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у аўторак затрымалі ў Магілёве.
Адбылося гэта падчас правядзення агітацыйнага пікета каля гандлёвага цэнтра “Крыніца”. Міліцыянты палічылі, што пікет "несанкцыянаваны". Разабраўшыся ў РАЎСе, яны спынілі адміністрацыйную справу.
Магілёўскія міліцыянты таксама вярнулі Леаніду Падбярэцкаму ягоны агітацыйны стэнд з плакатамі і ўлёткамі.
Фота — svaboda.org