Спынілі крымінальную справу Аляксандра Арастовіча
Сябра перадвыбарчага штабу Мікалая Статкевіча праходзіў па "справе 19 снежня".
Спыненне справы патлумачанае адсутнасцю складу злачынства. Пра гэта Арастовіч даведаўся з ліста ад следчага, які атрымаў поштай, інфармуе Радыё "Свабода".
Нагадаем, што за апошнія дні спынілі крымінальныя справы супраць Анатоля Лябедзькі, Наталлі Радзінай і Алега Корбана.