Сродкі для аштрафаваных удзельнікаў акцыі "Стоп-бензін" амаль сабраныя
Пра гэта паведаміў Арцём Шаркоў, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "За Аўто".
Па словах Шаркова, якія перадае БелаПАН, на цяперашні час сабрана 1,3 млн беларускіх рублёў, каля 200 долараў і 2 тысячы расійскіх рублёў. Неабходныя грошы удалося сабраць менш чым за суткі.
Нагадаем, аўтамабільная акцыя пратэсту 7 чэрвеня паралізавала на дзве гадзіны рух на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінску. Міліцыя затрымала чатырох удзельнікаў акцыі — Дзмітрыя Кавалгіна, Паўла Груздзіловіча, Алесю Макась і Аляксандра Рэдзькіна. 8 чэрвеня ім прысудзілі значныя грашовыя штрафы.