Сталічны аўтавакзал “Цэнтральны” адкрыюць 1 верасня
Але пасля рэканструкцыі функцыянаваць ён будзе яшчэ не на поўную моц.
Пасажыраў прыме першая частка комплексу — сам вакзал, 16 пасадачных платформаў, 10 білетных кас. Таксама будзе працаваць шматузроўневы паркінг, аб’екты гандлю і сэрвісу. А вось у лістападзе на адрэстаўраваным аўтавакзале адчыняць кавярні, рэстараны і гандлёва-забаўляльны цэнтр.
Дарэчы, пасля рэканструкцыі “Цэнтральны” атрымае статус аўтавакзала міжнароднага класа. Плануецца, што адсюль будуць стартаваць каля 40 міжнародных маршрутаў, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.