Сталічны ГУМ: “А што такое Tax Free?”
Увесці ў Беларусі сістэму Tax Free спачатку планавалі з першага студзеня гэтага года. Потым ― проста сёлета.
У Міністэрстве гандлю ўжо выбіраюць аператараў, якія возьмуцца вяртаць замежнікам пошліны за нашы “Віцязі” і “Гарызонты”.
Цікавімся ў службе даведкі сталічнага ГУМа, калі ў іх плануюць увесці сістэму Tax Free.
“Пачакайце, а што гэта такое? ― здзівіліся на тым канцы дрота, але тут жа ўзгадалі, аб чым размова. ― У нас няма такой паслугі. Некалі хадзілі размовы, але нават прыкладна пакуль нічога няма, нічога не распрацоўвалася”.
Плануецца, каб вярнуць Tax Free з беларускіх тавараў, трэба будзе накупіць іх на суму ад 800 тысяч рублёў.
Фота — pot.by