Сталічныя ўлады абяцаюць накарміць мінчан яблыкамі
Аб гэтым заявіў сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Па словах Ладуцькі, агароднінная фабрыка ў саўгасе "Волма" заклала сад на плошчы 300 га. Пад будучы ўраджай таксама пабудуюць сховішчы. Мікалай Ладуцька заявіў, што закупляць яблыкі за мяжой, гэта сорам. Ён перакананы, што нават у мінскіх умовах іх можна вырошчваць, паведамляе БелТА.