Стан пацярпелых у сутыкненні "хуткай" і аўтобуса застаецца цяжкім
Аварыя адбылася раніцай 8 кастрычніка ў цэнтры сталіцы каля Акадэміі навук.
На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава аўтобус хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск" сутыкнуўся з "хуткай". Акрамя кіроўцы, які, дарэчы, не пацярпеў, у аўтобусе больш нікога не было. У "хуткай", якая спяшалася на выклік, знаходзіліся тры чалавекі. Цяпер яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Ім зробленыя аперацыі, але стан гэтых людзей цяжкі. Яны атрымалі шматлікія траўмы, у іх пашкоджаныя ўнутраныя органы, інфармуе БЕЛТА.