Старшыня Белтэлерадыёкампаніі абяцае звольніць Дзмітрыя Баранава

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў каментары агенцтву БелаПАН заявіў, што Баранаў будзе абавязкова звольнены. Але цяпер Давыдзька чакае, пакуль да яго прыйдзе пісьмовае распараджэнне на гэты конт.

Давыдзька не выключае, што акрамя Баранава будуць звольненыя і іншыя вінаватыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Кіраўнік БТ таксама паведаміў, што працягвае працаваць адмысловая камісія, якая "вызначае ступень віны ўдзельнікаў гэтых падзеяў".

Раней прадзюсар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі, прадзюсар "Еўрафэсту" Настасся Ціхановіч заявіла, што ў калектыве, які працуе над падрыхтоўкай да "Еўрабачання-2012", не вераць у віну Баранава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі