Начальнік сталічнай міліцыі і 20 суддзяў абнавілі "чорны спіс" ЕС (пералік)
Цяпер у ім 231 прозвішча.
У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕС ад 27 лютага, санкцыі пашырыліся на:
1. Барсукоў Аляксандр, начальнік мінскай міліцыі. "Адказны за рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу мірных пратэстоўцаў у Мінску, што былі ў далейшым звінавачаныя ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. На працягу некалькіх гадоў загадваў міліцэйскімі дзеяннямі супраць вулічных пратэстаў апазіцыі".
2. Пуцыла Ўладзімір. Старшыня Мінскага гарадскога суда. Разглядаў апеляцыі Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Аляксандра Атрошчанкава. "Адмовіў у задавальненні іскаў супраць вынесеных вердыктаў [судамі ніжэйшай інстанцыі], відавочна парушыўшы Крымінальна-працэсуальны кодэкс".
3. Валчкова Марыяна. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска. "Неаднаразова прысуджала турэмныя зняволенні і штрафы мірным пратэстоўцам і, як вынік, нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі". У дачыненні да ўсіх іншых суддзяў абгрунтаванне ўнясення ў "чорны спіс" — такое самае.
4. Рэлява Аксана. Суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска.
5. Хвайніцкая Жанна. Суддзя суда Завадскога раёна г. Мінска.
6. Мазоўка Анжаліка.Суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска.
7. Кочык Аляксандр. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска.
8. Каровіна Наталля. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска.
9. Гарбатоўскі Юрый. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска.
10. Люштык Сяргей. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска.
11. Якунчыхін Аляксандр. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
12. Запаснік Марына. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
13. Дубініна Жанна. Суддзя суда Завадскога раёна г. Мінска.
14. Красоўская Зінаіда. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
15. Германовіч Сяргей. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска
16. Свістунова Валянціна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
17. Шэйко Іна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
18. Лапо Людміла. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска.
19. Барысёнак Анатоль. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска.
20. Юферыцын Дзмітрый. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
21. Зянкевіч Валянціна. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
Па сямі суддзях і пракурорах (Аляксандр Хаданевіч, Наталля Пыкіна, Уладзімір Сайкоўскі, Кірыл Чубкавец, Уладзімір Хробастаў, Алена Шылка, Уладзімір Сцяпурка), што былі ўключаныя ў "чорны спіс" раней, Савет ЕС дадаў абноўленую інфармацыю.
Нагадаем, на рашэнне аб чарговым павелічэнні санкцыйнага спіса беларускі бок адрэагаваў дыпламатычным дэмаршам: пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЕС і амбасадара Беларусі ў Польшчы адклікалі ў Мінск, кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару было прапанавана выехаць па кансультацыі ў свае сталіцы. Паведамляецца таксама, што "беларускі бок зачыніць уезд у Беларусь тым асобам з краін Еўрасаюза, якія спрыялі ўвядзенню абмежавальных захадаў".
На ўчорашняй надзвычайнай нарадзе ў Брусэлі ЕС прыняў не менш жорсткае рашэнне ў адказ.
"На знак салідарнасці і еднасці вырашана, што амбасадары ўсіх краін ЕС будуць адкліканы з Мінску на кансультацыі ў іх сталіцы. Усе краіны ЕС таксама выклічуць беларускіх амбасадараў у свае замежныя міністэрствы", — паведамляе ў спецыяльным звароце Кэтрын Эштан.
***