Сёння адзначаецца Міжнародны дзень адмаўлення ад палення

Як паведамляе БЕЛТА, дадзеныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця сведчаць пра тое, што на пачатак года доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых склала па краіне 27%. Сярод мужчын доля прыхільнікаў палення — крыху больш за 50%, сярод жанчын — 10,2%.

Сярод рэгіёнаў краіны найбольшая ўдзельная вага курцоў ад агульнага насельніцтва ў Мінску — каля 29%, найменшая — у Мінскай і Гродзенскай абласцях — адпаведна 25,5% і 25,7%.

Нагадаем, з 12 да 15 лістапада ў нашай краіне праходзіць антытытунёвая кампанія “Падары сабе чыстыя лёгкія”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі