Стаўкі па спажывецкіх крэдытах — да 100%!
Ад 22 студзеня банкі “адмянілі” камісіі па крэдытах і пайшлі на новыя хітрыкі — агучваюць працэнтныя стаўкі за месяц.
“Нам проста давялі такія лічбы, мы не ведаем, чаму такія стаўкі”, — кажуць у інфармацыйным цэнтры аднаго з банкаў.
Аператар ў “Самбелбанку” радуе невысокай працэнтнай стаўкай — толькі 7,17%. Але высвятляецца, што гэтая працэнтная стаўка толькі за … месяц. Гадавая ж працэнтная стаўка складае 86,4%.
Работніца "Самбелбанка": "Па крэдытах — 7,17% працэнтная стаўка ў месяц. Крэдыт без даведак і паручыцеляў".
Такія ж хітрыкі і ў РРБ-банку: поўная працэнтная стаўка тут складае 5,2%, а вось за год поўная працэнтная стаўка выглядае менш прывабна — 62,4%!
“Абсалютбанк” даваў крэдыты пад 15% плюс камісія. Ад 22 студзеня працэнтная стаўка — 55-60% гадавых за спажывецкі крэдыт. Насамрэч жа камісіі больш няма: яна проста ўвайшла ў працэнт па крэдыце.
Экспрэс-крэдыт ад “Белрасбанка” з 24% (плюс 3,5% камісіі) змяніў працэнтную стаўку да 95%. У лічбах гэтая сума і зусім нерэальная: калі ўзяць у гэтым банку 10 мільёнаў і расцягнуць выплаты на два гады, сума пераплаты складзе больш за 12 мільёнаў!
Фота — v-nashem-mire.ru