Стажараў - чарговы падазраваны па справе "аб масавых беспарадках"
Віталь Стажараў вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.
Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Віталь Стажараў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасці сведкі, а 7 лютага на кватэры, дзе пражываў Стажараў разам з бабуляй, быў праведзены ператрус, у выніку якога сканфіскаваныя дыскі і літаратура.
30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці А Дарашэвіча. Стажарава выклікалі па допыт у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
Віталь Стажараў некалькі год запар актыўна назіраў за выбарчымі працэсамі ў Беларусі. Пэўны час узначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю “Маладыя дэмакраты”.